
26 студзеня, у Беластоку на традыцыйным месцы каля ўскрайку сквера паблізу помніка Ежы Папялушку пройдзе традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі турмаў Беларусі. Акцыя пачнецца а 18-й гадзіне.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і амаль 10 месяцаў.
22 кастрычніка 2025 года зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла. 16 снежня 2025 года ў Еўрапарламенце прэмія Сахарава была пераданая дачцэ Пачобута.
