
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 9 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 6214 чалавек.
23 студзеня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншага, у спіс дадалі фігуранта «справы Гаюна» Івана Фалітара, а таксама Дзмітрыя Спруця, якога асудзілі за «распальванне варожасці», але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці».
