З 1 кастрычніка 2025 года пенсійныя выплаты зняволеным у Беларусі пачалі налічвацца на асабістыя рахункі, якія знаходзяцца пад кантролем папраўчых устаноў, аднак пасля вызвалення назапашаныя сродкі фактычна застаюцца ў распараджэнні калоній.

Як вярнуць грошы, якія засталіся пасля вызвалення

1) Пісьмова запытаць у папраўчай установы перавод грашовых сродкаў на асабісты банкаўскі рахунак былога зняволенага.
2) Звярнуцца асабіста ці праз прадстаўніка па даверанасці ў адміністрацыю папраўчай установы.

Даведацца, якая сума ад пенсіі засталася на рахунку папраўчай установы можна таксама ў пісьмовым звароце. Узор пісьмовага звароту па спасылцы.