
Супрацоўніцы Следчага Камітэту з усёй Гарадзенскай вобласці з’ехаліся ў Ліду. Прымеркаванае забаўляльнае мерапрыемства было да так званага “году жанчыны”, які абвесціў у дзяржаве Лукашэнка.
Мерапрыемства па наведванні гістарычнага гораду, Лідскага замку і дома-музея Валянціна Таўлая было арганізаванае прафсаюзнай арагнізацыяй упраўлення Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці. Такія забавы прадстаўнікоў сілавых структураў аплочваюцца традыцыйна за грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў.

