фота ілюстрацыйнае

Ваўкавыскія аўтобусныя кантралёркі падалі пазоў у суд на жыхара горадк, які здымаў іх на відэа і пры тым вёў трансляцыі ў TikTok. У роліках ён нібыта абражаў іх і расказваў аб неналежным выкананні службовых абавязкаў. Кантралёркі падалі ў суд за ганьбу іх гонару і годнасці. Пра гэта паведаміла БЕЛТА.

Ролікі і эфіры мужчына трансляваў з верасня па кастрычнік 2025 году – агульны іх прагляд склаў больш 200 тысяч. На думку кантралёраў аўтар кантэнту абражаў іх і трактаваў іх паводзіны з пасажырамі як хамскія. Каментатары, якіх не выявілі, падтрымалі яго.

Кантралёокі прасілі суд прызнаць, што ролікі ганьбяць іх гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Таксама кантралёркі хацелі, каб відэа выдалілі, а ў сваім акаўнце аўтар апублікаваў рашэнне суда.

Суд Ваўкавыскага раёна падтрымаў пазоў. Ён прызнаў, што ролікі ганьбяць гонар кантралёрак, абавязаў аўтара цягам пяці дзён выдаліць відэа, а таксама цягам 15 дзён апублікаваць рашэнне суда ў TikTok. З аўтара таксама будуць спаганяць 126 рублёў за выдаткі пазоўніцаў па справе. Пастанова суду ўжо ўвайшла ў дзеянне.