Увечары 25 студзеня ў Беластоку прайшла сустрэча з былым паліівязнем Міколам Дзядком, які адмыслова прыехаў у сталіцу Падляшша. Сустрэча ў хабе “Новая зямля” сабрала каля 50 чалавек, пераважна моладзі і прайшла ў вельмі жывой і дыскусійнай атмасферы.

Уздымаліся пытанні беларускай салідарнасці ў цяперашні цяжкі час, праблемы справядлівасці і аднаўлення законнасці ў Беларусі, маральныя аспекты адказнасці, сітуацыя ў пенітэнцыярнай сістэме. Прагучала і шмат асабістых пытанняў да Міколы Дзядка. былы палітвязень расказаў пра планы выдання адразу некалькіх сваіх кніг.