
У Беластоку 26 студзеня прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітзняволенымі ў Беларусі. З-за непагадзі і моцнай галалёдзіцы яна сабрала менш людзей, чым звычайна, але прайшла ў традыцыі салідарнай падтрымкі. Сярод іншых выступіў і нядаўні палітвязень Мікола Дзядок, які якраз знаходзіўся ў Беластоку.

Напомнім, што 25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і амаль 10 месяцаў.
22 кастрычніка 2025 года зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла. 16 снежня 2025 года ў Еўрапарламенце прэмія Сахарава была пераданая дачцэ Пачобута.






