
У ізалятары для часовага ўтрымання РУУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гародні ў 2026 годзе чакаюць 11 550 затрыманых. Гэта стала вядома з закупкі харчавання ў ізалятар. У 2025 годзе закуплялі 13 200 сутачных порцый — на 2000 больш.
Колькасць порцый можа змяняцца ў адпаведнасці з колькасцю чалавек у ізалятары.
Усяго закупка цягне на 107 646 рублёў. Цяпер адна суткавая порцыя каштуе 9,32 рублёў. У 2025 годзе сума складала 8,96 рубля ў суткі на аднаго чалавека. Без нацэнкі сума на чалавека падвысілася з 6,4 да 6,66 рублёў. На такую суму людзі ў ізалятары харчуюцца кожны дзень.
Пастаўшчык павінен дастаўляць абеды тры разы на дзень (сняданак, абед, вячэру) альбо адзін раз на дзень. Іх пастаўляюць у тэрмаёмістасцях, адпаведных санітарным нормам. Ізалятар можа прадастаўляць свае тэрмасы.
Нормы харчавання ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў ад 25.03.2021 № 169. Непаўналетнія атрымліваюць дадатак. Таксама ёсць устаноўленыя нормы замены адных прадуктаў іншымі для разнастайнасці харчавання.

Hrodna.life
