“Дэпутаты” заслухоўваюць даклад

На пазачарговай сесіі Гарадзенскага гарадскога Савету “дэпутатаў” быў прыняты важны фінсавы дакумент па развіцці гораду – так званая Інвестыцыйная праграма Гародні на 2025-2028 гады.

У 2026 годзе пастанавілі на рэалізацыю праграмы выдаткаваць 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Сярод важнейшых кірункаў і аб’ектаў праграмы:

Рэканструкцыя мосту праз рачулку Юрысдыка па вуліцы Мітрапаліта Філарэта;

Будаўніцтва пляцовак для выгульвання сабак па вуліцах Пестрака, Фолюш, Таўлая і Віктара Глухава;

Стварэнне парку адпачынку ў мікрараёне Фолюш;

Асвятленне сцежкі здароўя ў лесапарку Пышкі;

Рэканструкцыя Палаца культуры “Юнацтва”;

Абнаўленне будынку Гарадзенскага Палацу культуры (былы ДК Тэкстыльшчыкаў).