Фота: ЯА / Белсат

«У вас яшчэ засталася надзея вярнуцца ў Беларусь?». Гарадзенцу і былому палітвязню Змітру Фурманаву напісалі прадстаўнікі спецслужбаў

Апошнім часам спецслужбы ўсё часцей пішуць беларускім актывістам за мяжой. У лістападзе аналагічнае паведамленне з «прапановай супрацы» атрымала грамадская актывістка і журналістка Марыя Грыц, днямі напісалі былой палітзняволенай Алане Гебрэмарыям.

Зміцер Фурманаў — сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, які быў затрыманы 29 траўня 2020 году ў Гародні падчас пікету па зборы подпісаў. Пазней яму прызначылі 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, якія ён цалком адбыў.

Пасля вызвалення Фурманаў быў вымушаны з’ехаць з краіны — у кастрычніку 2021 году на былога палітвязня распачалі справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).