
У Беластоку прайшла традыцыйная штомесячная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Прадстаўнікі дыяспары ладзяць яе кожны месяц, каб такім чынам выказаць салідарнасць і павіншаваць з днём народзінаў палітвязняў, якія вымушаныя сустракаць гэтыя дні за кратамі.
На сённяшні дзень найменей 1158 палітвязняў знаходзяцца ў месцах зняволення. З іх 80 змушаныя былі сустракаць свой дзень народзінаў у студзені за кратамі.




