У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 прозвішчаў — цяпер у ім 6226 чалавек

30 студзеня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Амаль усе з новых «экстрэмістаў» — 11 чалавек — былі незаконна засуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод новых “экстрэмістаў” Андрэй Касцюк з вёскі Малі, што пад самым Астраўцом. Яго судзілі ў гарадзенскім абласным судзе паводле артыкулу 361-4 КК (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”), цяпер ён адбывае зняволенне.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».