Міліцыянтаў Гарадзеншыны прызналі лепшымі ў дзяржаве сярод усіх абласцей.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі МУС уручыў пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава начальніку УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрыю Рэзянкову.

Таксама пераходнага прыза імя першага начальніка штаба МУС М. Серабракова ўдастоены калектыў штаба УУС Гарадзеншчыны. Гэта падраздзяленне па выніках аператыўна-службовай дзейнасці стала найлепшым у ведамстве.

Усе апошнія шэсць гадоў міліцыя Гарадзеншчыны ажыццяўляе бесперапынныя палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскіх актвістаў і звычайных грамадзян. Пры тым дзеянні сілавікоў носяць незаконны і вельмі брутальны характар.