Вашай увазе каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на люты 2026 году.

1 лютага

615 гадоў таму (1411) – У Торуні (Польшча) падпісаны мір паміж Польшчай і ВКЛ з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам зь іншага. Тым самым была завершана “Вялікая вайна” 1409-1411 гг.

2 лютага

Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.

280 гадоў таму (1746) – У Дзятлаве памёр Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. Нараджэнец Дзятлава. Пахаваны ў родавай касьцельнай капліцы ў Нясьвіжы, сэрца – у дзятлаўскім касьцёле.

165 гадоў таму (1861) – Памёр Міхал Гамаліцкі, беларускі лекар, педагог, гісторык. Пахаваны ў Вільні. Вучыўся ў Жыровічах.

20 гадоў таму (2006) – Памёр Пётр Марціноўскі, беларускі педагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зэльвенскага літаратурнага аб’яднаньня. Нараджэнец в. Катчыно (Мастоўскі р-н).

4 лютага

315 гадоў таму (1711) – У в. Ціхомль (Валынскае ваяв.) нарадзіўся Юзаф Ябланоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат, ваявода Наваградскі ў 1755-73 гг.

280 гадоў таму 1746 – У фальварку Марачоўшчына (Івацэвіцкі р-н, па інш. версіі ў маёнтку Сяхновічы, (Жабінкаўскі р-н) нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году.

6 лютага

105 гадоў таму (1921) – Выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

7 лютага

480 гадоў таму (1546) – У Ляхавічах (Берасьцейская вобл.) нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі (пам. у 1-й пал. 1619 г.), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Жыў у Наваградку.

135 гадоў таму (1891) – У Варшаве памёр Вінцэнт Каратынскі, беларуска-польскі паэт, публіцыст, перакладнік. Нараджэнец в. Селішча (Карэліцкі р-н).

8 лютага

135 гадоў таму (1891) – У в. Слабада (Віленскі пав.) нарадзіўся Каспар Валадкевіч (пам. у 1970 г.), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. У 1929-33 служыў ксяндзом у Малой Бераставіцы, з 1934 г. – пробашч у Квасоўцы (Гарадзенскі раён), перад вайной у Анжадаве (Ашмянскі р-н).

120 гадоў таму (1906) – У в. Прытычына (Дзісьненскі пав.) нарадзіўся Кастусь Глінскі, юрыст, вязень савецкага канцлягеру, ваяваў у Арміі Андэрса, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). У 1930-ыя гг. працаваў суддзём у Ашмяне, потым настаўнікам у Мастах.

35 гадоў таму (1991) – Беларускімі татарамі, якія пражываюць на Гарадзеншчыне, створана грамадзка-культурнае таварыства “Кітаб”.

12 лютага

105 гадоў таму (1921) – У Вроцлаве памёр Рудольф Абіхт, нямецкі вучоны-славіст. У 1917-18 гг. выкладаў у Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі беларускую мову.

13 лютага

120 гадоў таму (1906) – У мяст. Гальшаны нарадзіўся Уладзімер Фінькоўскі, дзеяч праваслаўнай царквы ў Беларусі і на эміграцыі (Нямеччына, Францыя, ЗША).

15 лютага

100 гадоў таму (1926) – Нарадзіўся (на Слонімшчыне) Мікола Ягаўдзік, беларускі вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Бельгія, ЗША).

16 лютага

70 гадоў таму (1956) – Арыштаваны і пазьней асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў беларускім нацыяналізме выкладнік Гарадзенскага педінстытуту Браніслаў Ржэўскі.

17 лютага

110 гадоў таму (1916) – У Старым Двары (Шчучынскі р-н) памерла Цётка (сапр. Алаіза Пашкевіч, у замужжы Кайрыс), беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, паэтка, асьветніца, выдаўніца. Пахавана ў Старым Двары.

18 лютага

70 гадоў таму (1956) – У мяст. Мар’янава памёр Янка Быліна (сапр. Ян Семашкевіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт. Нараджэнец в. Лакцяны (Астравецкі р-н). Пахаваны ў в. Бомбля (Беласточчына).

19 лютага

165 гадоў таму (1861) – Так званая “адмена прыгоннага права” расейскім імператарам Аляксандрам ІІ.

125 гадоў таму (1901) – У в. Сухоўчыцы (Капыльскі р-н) нарадзіўся Сяргей Бусел, беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня. Пасьля паразы вызвольнага чыну праводзіў агітацыю сярод беларускіх сялянаў Гарадзеншчыны.

Сяргей Бусел

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы.

22 лютага

Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынства.

23 лютага

260 гадоў таму (1766) – У г. Люневіль (Францыя) памёр Станіслаў Ляшчынскі, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі ў 1704-09 і ў 1733 гг. Пахаваны ў Кракаве.

Станіслаў Ляшчынскі

25 лютага

210 гадоў таму (1816) – У мясцовасьці Няводніца нарадзіўся Казімір Кабылінскі, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863 году. Ваяваў у атрадзе Валерыя Урублеўскага.

26 лютага

205 гадоў таму (1821) – У мяст. Вайшканы (Ковенская губ.) нарадзіўся Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху на Гарадзеншчыне.

27 лютага

90 гадоў таму (1936) – Адбыўся усеагульны штрайк рабочых Ліды (удзельнічала каля 4 тысяч чалавек).

28 лютага

410 гадоў таму (1616) – Памёр Мікалай Крыштап Сіротка Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падарожнік-мемуарыст.