Гарадзенская вобласць знаходзіцца ў “вельмі адноснай параўнальнай бяспецы”, упэўнены старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. На яго думку, у цяперашніх геапалітычных умовах Лукашэнку ўдалося “выціснуць усё для бяспекі”.

Караеў стаў новым героем праграмы «Надо поговорить» канала «Гродно Плюс». У размове з прапагандысткай Веранікай Цыганок чыноўнік выказаўся пра ровень бяспекі ў Гарадзенскай вобласці і “нестандартных сітуацыях” на мяжы.

— Пастаянна правяраецца боегатовасць узброеных сіл – нефармальным чынам, абыходзячы Міністэрства абароны і генштаб, правяраецца кантрольным органам кіраўніка дзяржавы Дзяржсакратарыятам Савета бяспекі рэальная боегатовасць на тактычным роўні.

Старшыня Гарадзенскага гарвыканкама дадае, што зараз турбуюць атакі знешніх хакераў – як на кашалькі людзей, так і на кібербяспеку прадпрыемстваў.

Выказваючыся пра абстаноўку на мяжы, Караеў адзначае, што ён кантралюе сітуацыю. Таксама яго інфармуюць аб “нестандартных сітуацыях”.

— Мяжа ёсць мяжа. Там заўсёды нешта адбываецца – розныя памкненні. Хтосьці недастаткова разумее, з якімі законамі і ў якую краіну ён уехаў, хтосьці спрабуе рызыкаваць, хтосьці арганізавана ці неарганізавана спрабуе нешта правезці, – кажа Караеў.

hrodna.life