
Як паведамляе «Наша Ніва», апошнія дні палітвязняў па ўсёй краіне выклікаюць да адміністрацыі “папраўчай” установы, дзе яны знаходзяцца, і распытваюць пра планы на жыццё пасля магчымага вызвалення.
Што характэрна, пры тым сілавікі дазваляюць вязням паведамляць пра такія размовы сваім сваякам пры званках і ў лістах.
Прадстаўнікам праваабарончага цэнтру “Вясна” таксама вядома пра такія выпадкі – пра гэта прыходзяць звесткі з розных месцаў зняволення ў Беларусі.
