Профіль гарадзенскага грамадскага актывіста Ежы Грыгенчы ў Threads прызналі экстрэмісцкім.

Профіль карыстальніка Threads з назвай “@ezhikgrigencha” прызнаў экстрэмісцкім суд Чыгуначнага раёну гораду Гомель 29 студзеня.

У адной з публікацый акаўнта Ежы Грыгенча віншую жонку, паказвае снегавіка і каўбасы і запрашае на акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Напомнім, што Ежы Грыгенча, які зараз не жыве ў Гародні, раней быў засуджаны паводле крымінальнай справы ў рамках спецвытворчасці да 6 гадоў калоніі. А пазней запісаны сілавікамі ў спіс “тэрарыстаў”, у “спіс экстрэмістаў”, а таксама ўнесены ў расейскую базу вышуку.