
У «Воўчых норах» палітвязняў масава адпраўляюць у ШІЗА
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Нагадаем, на мінулым тыдні паведамлялася (https://t.me/viasna96/33518), што ў івацэвіцкай ПК-22 узмацніўся ціск на палітвязняў. Палітычным зняволеным пачалі раздаваць парушэнні па надуманых прычынах, вешаць на іх статус «злосных парушальнікаў», а таксама адпраўляць у ШІЗА.
Паводле інфармацыі «Вясны», у Воўчых норах свае тэрміны адбываюць як мінімум 59 палітвязняў.
