
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 35 прозвішчаў — цяпер у ім ажно 6261 чалавек.
6 лютага МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншага, у спіс дадалі мазырскага блогера Максіма Шуканава, а таксама 19 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
