
Стала вядома яшчэ пра адну завочную крымінальную справу па так званай спецвытворчасці на Гарадзеншчыне.
29-гадовага Аляксандра Зубрыка выклікаюць у Лідскі раённы аддзел Следчага камітэту. На Зубрыка заведзена крымінальная справа паводле ажно чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ:
частка 1 артыкулу 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці)
частка 1 артыкулу 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),
частка 1 артыкулу 368 (Абраза Лукашэнкі)
артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
артыкул 370 (Знявага дзяржаўнах сімвалаў)
Спецвытворчасць па гэтай крымінальнай справе пачалі 4 лютага. Пра Зубрыка вялома, што раней ён вучыўся ў Беларускім Нацыянальным Тэхнічным Універсітэце.
Гарадзенская вобласць па-ранейшаму захоўвае сумнае “лідарства” па колькасці крымінальных завочных спраў у рамках так званай спецвытворчасці.
