
Галоўны будынак КГБ у Менску
КГБ дадаў у так званы «спіс тэрарыстаў» яшчэ 9 чалавек. Сярод даданых – ажно 7 з Гарадзеншчыны:
Аляксандр Войтка
Сяргей Пахомаў
Яўген Дорахаў
Канстанцін Бойка
Вячаслаш Папшо (гэта якраз грамадзянін Літвы, якога вызвалілі па памілаванні)
Уладзіслаў Сінкевіч
Дзмітрый Данільчык
Усіх пералічаных абвінавачваюць ці судзілі паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне варожасці)
Усяго цяпер у так званым «тэрарыстычным спісе» ажно 1412 чалавек, з іх 673 — беларусы. Пераважная бальшыня гэтых людзей – гэта тыя, каго пераследуюць паводле палітычных прычынаў.
