Больш за 11 тысяч жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года, пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 11 139 замежных грамадзян з 38 еўрапейскіх краін.

З пачатку дзеяння бязвізу Беларусь, калі верыць афіцыйнай статыстыцы, наведалі 1270850 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 408 603 замежнікаў, з Літвы – 666 745, з Польшчы – 135 354. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 60 118 чалавек.

Бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзеіць да 31 снежня 2026 года ўключна.