
У Астравецкім РАУСе ўлады правялі ўрачыстую цырымонію ўручэння членскіх білетаў так званага “молодёжного отряда охраны правопорядка” (гэтыя структуры ніяк не прадугледжаны заканадаўствам). У вобласці, як і ва ўсёй краіне, працягваецца мілітарызацыя школьнікаў, такім чынам сілавікі рыхтуюць сабе новыя кадры.



