
Яўген Шчарбак
У Гарадзенскай вобласці ў 2025 годзе былі пачатыя 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай накіраванасці»
Пра гэта расказаў першы намеснік пракурора вобласці Яўген Шчарбак.
«Найперш мы разглядаем экстрэмізм як рэальную небяспеку для стабільнасці дзяржаўных інстытутаў. Толькі за 2025 год следчыя органы распачалі 384 крымінальныя справы экстрэмісцкай накіраванасці, у суды накіравана 68 спраў у дачыненні да 71 чалавека (65 мужчын і 6 жанчын).
З 2020 года ў суды перададзена ўжо 606 такіх крымінальных спраў, а 148 чалавек цяпер знаходзяцца ў вышуку».
Па выніках 2025 году прануратура Гарадзенскай вобласці накіравала ў суд ажно 156 заяваў аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі – і канешне ўсе яны задаволены. Пра гэта таксама расказаў Шчарбак у інтэрв’ю “Гродзенскай праўдзе”.
Яўген Шчарбак – гэта якраз той пракурор, які датычны да крымінальнай справы ў рамках так званай спецвытворчасці супраць гарадзенскага журналіста і праваабаронца Уладзіміра Хільмановіча. Гэтая справа была пачатая яшчэ ў 2023 годзе.
