
10 лютага Гарадзенская памежная група падвяла вынікі “служебной деятельности” за 2025 год і ўзнагародзіла лепшых.
У ведамасным паседжанні ўзяў удзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Максім Бутранец.
Сярод іншага памежнікі хваліліся сваімі спартовымі дасягненнямі. Былі агучаны таксама лічбы асноўнай працоўнай дзейнасці:
За 2025 год гарадзенскімі пагранічнікамі затрымана звыш 130 парушальнікаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай граніцы, з іх 35 – парушальнікі дзяржаўнай мяжы. Акрамя таго, спынена 15 спроб яе незаконнага перасячэння.
Знішчана амаль тры тоны пасеваў з утрыманнем наркотыкаў, у 13 выпадках канфіскоўвалася зброя і боепрыпасы. Органамі дазнання Гарадзенскай памежнай групы ў мінулым годзе было адкрыта 10 крымінальных спраў.
З 17 лістапада 2025 года на ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы аднавілі сваё функцыянаванне пункты пропуску Брузгі і Бераставіца. З гэтага моманту дзяржаўную мяжу перасеклі больш за 130 тысяч чалавек і амаль 50 тысяч транспартных сродкаў. Без малога 2300 замежных грамадзян скарысталіся правам бязвізавага ўезду ў Беларусь.
