чыгуначны вакзал у Гародні

Пытанне пра аднаўленне пасажырскага чыгуначнага злучэння паміж Польшчай і Беларуссю прапрацоўваецца каля васьмі месяцаў, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Спецыялісты Беларускай чыгункі падрыхтавалі ўжо ўсе неабходныя дакументы, расклады і графікі руху пасажырскіх цягнікоў. Польскія чыгуначнікі, як кажуць у Супольнасці чыгуначнікаў, таксама не пярэчаць супраць аднаўлення пасажырскіх зносін, якога няма з 2020 года.

Але рашэнне ляжыць у палітычнай плоскасці і залежыць ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Польскі бок ставіць некалькі ўмоваў. Палякі патрабуюць цалкам спыніць выкарыстанне мігрантаў як інструмента ціску на польскую мяжу.

Акрамя таго польскі бок настойвае на вызваленні гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў.

“Датуль, пакуль рэжым Аляксандра Лукашэнкі не пойдзе на гэтыя крокі, тэма пасажырскіх зносін з Польшчай будзе выкарыстоўвацца беларускім бокам выключна ў прапагандысцкіх мэтах і не атрымае ніякага практычнага працягу”, — канстатуюць у Супольнасці чыгуначнікаў.