
З 11 лютага ўваходзяць у сілу змены ў заканадаўства, звязаныя з атрыманнем альбо абменам правоў кіроўцы.
Так, мужчынам, грамадзянам Беларусі, ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў пры ажыццяўленні названых адміністрацыйных працэдур неабходна прадаставіць даведку ваеннага камісарыята аб адносінах да воінскага абавязку.
Дакумент можна атрымаць у ваенным камісарыяце па месцы рэгістрацыі цягам сутак. Тэрмін яго дзеяння – 6 месяцаў.
Таксама змены закранулі грамадзян, якія жадаюць атрымаць пасведчанне кіроўцы беларускага ўзору ўзамен замежнага. Для гэтага замест тэарэтычнага іспыту неабходна здаваць практычны. Пра гэта нагадала УУС Гародні.
