У Беларусі пачне вяшчанне вайсковы тэлеканал. Пачатак працы каналу прымеркаваны да 23 лютага, калі на дзяржаўным роўні ў Беларусі адзначаецца «Дзень абаронцы Айчыны».

Фота: скрыншот з відэа

Вайсковы тэлеканал увойдзе ў пакет рэспубліканскіх каналаў. У аснове вяшчання будзе «патрыятычны кантэнт» і кіно. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» заявіў памочнік міністра абароны ў ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі.