Лукашэнкаўскія прапагандысты, якія працягваюць трансляваць розныя наратывы “русского міра”, перайшлі чарговую рысу. На гэты раз у газеце “Гродзенская праўда” яны палохаюць ні больш, ні менш…інтэрвенцыяй Польшчы. Чарговая агітка надрукавана пад загалоўкам “Польша готовит армию вторжения до 500 тысяч солдат под видом «резерва высокой готовности»”:

Все это проходит под эгидой гражданской подготовки wGotowości – пилотного проекта, запущенного прошлой осенью.  Сбор стартует 7 марта. 

Правительство решило в этом году апгрейдить резерв личного состава польской армии.

Добровольцев зазывают льготами. Обещают оплату учений, доступ к курсам, «значительную свободу» в выборе даты и подразделения. 

Што цікава, праілюстраваны гэты опус нямецкай графічнай мапай, дзе паказана якраз дыслакацыя расейскіх ваенных дывізій (праўдападобна, што выданне Bild называе такімі беларускія ваенныя часткі) на тэрыторыі Беларусі і Калінінградскай вобласці. Менавіта яны ствараюць патэнцыйную расейскую пагрозу для суседніх з Беларуссю дзяржавай.

Завяршаецца прапагандысцкая страшылка наступнай высновай:

Не стоит вестись на это прикрытие: учат стрелять, выживать и командовать для большого конфликта, а 500 тысяч резервистов к 2039 году – это натуральный наступательный резерв.