фота ілюстрацыйнае

Некалькі дзясяткаў непаўнагадовых беларусаў былі асуджаныя ў мінулым годзе па палітычных артыкулах

Гэта вынікае са справаздачы Вяхоўнага суда.

  • 16 падлеткаў засуджаныя за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК);
  • 6 падлеткаў засуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму» (арт. 361-4 КК);
  • 5 падлеткаў засуджаныя за «распальванне варожасці» (арт. 130 КК);
  • 4 падлеткі засуджаныя за «акт тэрарызму» (арт. 289 КК);
  • 4 падлеткі засуджаныя за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368);
  • 3 падлеткі засуджаныя за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК);
  • 1 падлетак засуджаны за «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы» (арт. 366 КК);
  • 1 падлетак засуджаны за «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу» (арт. 361-3 КК).

Вясна