У 2025 годзе па патрабаваннях пракурораў «экстрэмісцкімі» прызналі каля 1,3 тысячы інфармацыйных матэрыялаў, піша «Позірк». У межах грамадзянскага судаводства спагнана каля 78 млн рублёў.

Намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Езерскі на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў, што «экстрэмісцкую прадукцыю» дапамагае выяўляць насельніцтва — у інтэрнэце, кнігарнях і на YouTube. Паводле яго, у спісе ўжо 225 кніг, і ён папаўняецца прыкладна раз на два месяцы.