Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

Падзея: Набліжаецца шэсцьдзесят першая сесія Савета па правах чалавека ААН. Яна пройдзе 23 лютага — 2 красавіка 2026 года. Ужо дасяжзная павестка дня, і ў ёй двойчы узгадваецца Беларусь.

Каментар: Ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню” ладзіцца ў Варшаве ўжо больш за 4 гады. За гэты час актывістамі было напісана звыш 6500 лістоў. Мадэратаркі падзеі Ганна Скараходава і Алёна Панамарова распавялі пра цяперашнія асаблівасці сустрэч, а таксама пра тое, што прымушае іх не здавацца ў сваім руху.

Асоба: Былая палітзняволеная, вызваленая і дэпартаваная 13 снежня 2025 года, распавяла пра свой досвед знаходжання ў жаночай калоніі ды пра тое, з чым ёй давялося сутыкнуцца:

“У цябе нічога няма — усё належыць калоніі”.