У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 37 прозвішчаў — цяпер у ім 6298 чалавек

13 лютага МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншага, у спіс дадалі вызваленую грамадзянку Украіны Марыю Місюк, а таксама яшчэ 24 чалавекі, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».