Вызваленым палітвязням ставяць умову цягам 48 гадзін пакінуць Беларусь — інакш новая крымінальная справа

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што некаторых палітычных зняволеных, якія апошнім часам выходзяць на волю, змушаюць пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 48 гадзін — інакш ім пагражаюць новай крымінальнай справай.

Акрамя таго «Вясне» вядома пра тое, што палітвязняў у калоніях выклікаюць на размовы і кажуць пра магчымасць памілавання — аднак таксама схіляюць да выезду з Беларусі. З-за адмовы некаторым зняволеным пагражаюць пераследам.

Нагадаем, напачатку лютага паведамлялася, што палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з’язджаць.

Вясна