
Ім прызначаны палкоўнік міліцыі Андрэй Сядлецкі. Новага кіраўніка асабоваму складу райаддзелу прадставіў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкаму генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Рэзянкоў у пятніцу, 13 лютага.
Пачынаў Сядлецкі працаваць у міліцыі праграмістам, потым даслужыўся да начальніка аддзелу.
Раней Андрэй Сядлецкі займаў розныя пасады ў структуры АУС: працаваў у ДАІ, быў намеснікам начальніка інфармацыйнага цэнтру, узначальваў аддзяленне РУД штаба абласнога УУС і трэці аддзел упраўлення ГУУБ МУС па Гарадзенскай вобласці, а да гэтага прызначэння кіраваў штабам УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.
Былы начальнік Ленінскага РАУС Канстанцін Смалякоў пайшоў на падвышэнне па кар’ернай лесвіцы – цяпер ён стаў намеснікам начальніка УУС Гарадзенскга аблвыканкаму.
