
Гарадзенцаў хочуць пазабавіць новым гарадскім фэстам. Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Андрэй Хмель у час прамога эфіру на ютуб-канале «Гродно Плюс» 12 лютага расказаў пра планы правядзення новай забавы. Апошнімі выходнымі жніўня за тыдзень да Дня гораду плануецца правесці вялікі гастрафэст “Гродзенская пінта”. Успомніў Хмель і этап Кубку Беларусі па дрыфтынгу, які пройдзе трэці раз, па яго словах ужо ад пілотаў падана ў паўтары разы больш заявак.
Андрэй Хмель таксама з гонарам заўважыў, што гарадзенскі пінтавы фэст будзе адрознівацца ад яму падобных:
Новый фестиваль не будет чисто пивной, как многие думают, это не попытка сделать «Октоберфест». У нас совсем другие традиции. Это будет праздник для детей, где будут фестиваль кваса и других напитков и много вкусных яств, в том числе губертики. Завершится он выступлением звезды высокого уровня.
Паглядзім каго запросяць ў горад над Нёманам на гэты раз чыноўнікі. Звычайна пад маркай “звезды мирового уровня” у беларускія гарады прыязджаюць расейскія поп-выканаўцы.
