суд

Суды Беларусі агульнай юрысдыкцыі ў 2025 годзе вынеслі толькі 36 апраўдальных прысудаў, вынікае са статыстыкі, апублікаванай на сайце Вярхоўнага Суда. Гэта азначае, што апраўдальныя прысуды склалі 0,13% (!) ад агульнай колькасці судовых рашэнняў.

Гэта яшчэ менш, чым у мінулым годзе, калі апраўдальных прысудаў было 0,19%.

Такая статыстыка яскрава сведчыць пра абсалютна прыярытэтны карны характар прававой сістэмы.

Пры гэтым скарацілася колькасць людзей, якім прызначылі зняволенне і пазбаўлення волі. З іншых зменаў — суды сталі часцей накіроўваць засуджаных на так званую “хімію”.

Усяго за 2025 год засудзілі 28 177 чалавек.