Чарговае прапагандысцкае мерапрыемства арганізавалі ў Слоніме. Там прайшла так званая дыялогавая пляцоўка пад назвай «Единство армии и народа – основа независимого государства». Само сцверджанне нібыта ня трэба даказваць, але ў сённяшняй Беларусі ўсё інакш – тут арганізаваныя цэлыя агітбрыгады з чыноўнікаў і ідэолагаў (па-сутнасці дармаедаў-прапагандыстаў), якія бесперастанна пакліканы даводзіць гэтае “единство” таму самаму народу. Відаць, той народ, ці народзец, як некалі казаў Лукашэнка, не любіць усё ж такую ўладу, ці не дастаткова любіць.

Узнікае таксама пытанне з кім мацуецца гэтае адзінства – з беларускай дзяржавай ці з союзным государством, паколькі ўся гэтая прапаганда ідзе на чужой для беларусаў мове.

Чарговая пляцоўка сабрала зноў нямала чыноўнікаў (прычым выключна уважаемых!), а галоўным лектарам выступіў небезвядомы Валянцін Семяняка:

В мероприятии приняли участие уважаемые гости: депутат Палаты представителей Национального собрания В.М. Семеняко, председатель Слонимского районного Совета депутатов и председатель районного отделения Белорусской партии «Белая Русь» О.М. Таргонский, начальник отдела идеологической работы и по делам молодежи Слонимского райисполкома Н.С. Юнчиц, председатель районного Совета ветеранов В.А. Хвесько, директор медицинского колледжа А.И. Грипич, а также начальник кадетского корпуса СШ № 9 В.Г. Репьевец.

В мероприятии также участвовали учащиеся медицинского колледжа и кадеты средней школы № 9, которые слушали выступающих и активно задавали вопросы.

У цэнтры Валянцін Семяняка