Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, з 17 па 20 лютага пад кіраўніцтвам старшыняў абласных выканаўчых камітэтаў праводзяцца штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатовасці.

«Цель – совершенствование слаженности действий работников местных органов управления и организаций в ходе формирования территориальных войск и отрядов народного ополчения», – адзначылі ў ведамстве.

Ва ўсіх раёнах краіны пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівая ўвага будзе ўдзелена падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў.

Вельмі імаверна, што такім чынам чыноўнікаў Беларусі рыхтуюць да нейкай чарговай расейскай “спецаперацыі” на тэрыторыі ці з тэрыторыі Беларусі.