
Віцэ-прэзідэнт Беластоку Марэк Масальскі
Пытанні дапамогі беларускім палітычным зняволеным, вызваленым і дэпартаваным на тэрыторыю Польшчы абмяркоўваліся падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з віцэ-прэзідэнтам Беластока Марэкам Масальскім, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.
Павел Латушка падзякаваў кіраўніцтву горада Беластока за падтрымку, аказаную ў выглядзе выдачы гэтых дзвюх кватэр, хадайніцтва аб выдачы якіх накіроўвалася ў тым ліку ад імя Паўла Латушкі як намесніка Святланы Ціханоўскай
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні магчымага часовага пражывання для новых груп палітычных зняволеных з мэтай аптымізацыі выдаткаў на пражыванне, калі найбліжэйшым часам адбудзецца іх вызваленне і Лукашэнка пойдзе на крайнюю меру — дэпартацыю палітзняволеных беларусаў на тэрыторыю Польшчы.
