Стала вядома пра вызваленне з калоніі Міколы Статкевіча. Статкевіч дамогся вызвалення без дэпартацыі з Беларусі. Паводле першаснай інфармацыі палітык перад вызваленнем перанёс інсульт. Зараз ён знаходзіцца ў Менску дома.

Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года. 14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі засуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім засудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Зняволенне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.
У верасні 2025 года быў вызвалены ў групе іншых палітвязняў, але адмовіўся пакідаць Беларусь і перайсці ў Літву, пасля чаго вярнуўся і быў зноў зняволены.
