
«Выдатная, даўно чаканая навіна. Мікола Статкевіч, патрыярх беларускага супраціву, які столькі гадоў гібеў у турме, урэшце выйшаў на волю. Ён дабіўся свайго, застаўся ў Беларусі. Радасьць з горкім прысмакам. Свабода далася яму дарагім коштам, у Міколы ёсьць сур’ёзныя праблемы са здароўем. У турме ўлады забіраюць у палітычных зьняволеных здароўе, а часам і жыцьцё. Садысцкі рэжым ня мае літасьці.
Дарагі Мікола, папраўляйся! Нашая справа яшчэ ня скончаная, ты патрэбны Беларусі!».
Вясна
