
Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
Каментар: “Што чакае Беларусь наперадзе?” — у вебінары пад такім загалоўкам прыняў ўдзел Нобелеўскі лаўрэат, старшыня ПЦ “Вясна” і былы палітвязень Алесь Бяляцкі. Сустрэча была арганізавана Chatham House.
“Нам трэба рыхтаваць будучыя змены ў краіне і быць гатовымі да іх”, — прамовіў Алесь Бяляцкі.
Апытанка: У Беластоку ў скверы імя Ежы Папялушка прайшла традыцыйная акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якія ў гэтым месяцы вымушаныя сустракаць свой дзень народзінаў у месцах зняволення. Што казалі ўдзельнікі акцыі?
Праваабарончы слоўнік: Праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfill прэзентавала аналітычны даклад аб дыскрымінацыі жанчын у месцах несвабоды за 2020-2025 гады.
“Многія рэспандэнткі распавядалі, што агляд падчас менструацыі быў для іх асабліва траўмуючым. Іх прымушалі адклейваць і выкідваць пракладкі падчас агляду, што ва ўмовах пастаяннага дэфіцыту гігіенічных сродкаў было асабліва прыніжальным; адна рэспандэнтка паведаміла, што падчас такога агляду ў яе прамацвалі пракладку”.
