Сёння ўступілі ў сілу асноўныя палажэнні пастановы Мінсувязі №38 ад 22 снежня, якімі ўведзеныя абмежаванні для безлімітных тарыфных планаў перадачы даных у сотавых сетках.

Зараз без абмежавання хуткасці можна будзе выкарыстоўваць толькі 30 Гбайт трафіку. Пасля перавышэння гэтага парога аператары будуць зніжаць хуткасць да 1 Мбіт/с.

Аператары пры гэтым могуць прапаноўваць дадатковыя пакеты, пры аплаце якіх карыстальнік атрымае трафік звыш 30 Гбайт на поўнай хуткасці.

Наша Ніва