На гэтым тыдні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць планавыя трэніроўкі, прысвечаныя Сусветнаму Дню грамадзянскай абароны.

Фота: sb.by
Трэніроўкі ўключаюць:
- запуск сістэм апавяшчэння насельніцтва,
- праверку гатоўнасці абарончых збудаванняў,
- практычную адпрацоўку выдачы сродкаў індывідуальнай абароны грамадзян,
- навучанне правілам паводзін пры надзвычайных сітуацыях і атрыманні сігналаў апавяшчэння грамадзянскай абароны,
- навучанне навыкам аказання першай дапамогі.
Мэтай трэніровак МНС называе павышэнне агульнай гатоўнасці і бяспекі ў выпадку надзвычайных сітуацый.
Наша Ніва
