Многія беларусы ў Польшчы доўга чакаюць першую ці другую “карту пабыту” — дазвол на жыхарства (ДНЖ). Пры гэтым людзі маюць польскі праязны дакумент замежніка.

Ці дастаткова гэтага дакумента для таго, каб пакінуць Польшчу? Па каментар Еўрарадыё звярнулася ва Упраўленне па справах замежнікаў.

“Замежніку, які мае польскі праязны дакумент, для перасячэння межаў патрабуецца дзейная карта пабыту. Для дадатковых пытанняў аб перасячэнні межаў я прапаную звязацца з памежнікамі”, — гаворыцца ў афіцыйным адказе намесніка прэс-сакратара Упраўлення па справах замежнікаў.

euroradio.fm