Прыкладна ў 90% аўтапаркаў Беларусі аднаразовыя і шматразовыя папяровыя квіткі надрукаваныя на беларускай мове. Ініцыятыва «Права на мову» на чале з праваабаронцам і юрыстам Ігарам Случакам правяла даследаванне да Міжнароднага дня роднай мовы пра тое, як прадстаўлена беларуская мова на аўтобусным, тралейбусным і трамвайным транспарце, а менавіта на квітках.

Ігар Случак

Паводле Ігара Случака, найгоршае становішча з беларускай мовай у гэтай сферы назіраецца на Гарадзеншчыне:

– Cамая праблемная – гэта Гарадзенская вобласць. У Гарадзенскай найбольш аўтапаркаў, якія выкарыстоўваюць рускую мову. Ваўкавыскі і Слонімскі аўтапаркі спачатку перайшлі на беларускую мову, але літаральна нядаўна зноў вярнуліся да рускай.

Як зазначае Ігар Случак, існуе памылковае ўяўленне, што заходнія вобласці Беларусі больш прасунутыя ў плане беларушчыны. Па некаторых пазіцыях Гомельшчына нават лідзіруе, у тым ліку і па квітках на транспарт па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя