Машына міліцыі, ілюстрацыйнае фота / TUT.by

Каля 300 чалавек былі асуджаныя ў 2025 годзе па абвінавачанні ў гвалце, пагрозах, абразах або супраціве супрацоўнікам міліцыі і вайскоўцам унутраных войскаў. Такую статыстыку падае Міністэрства ўнутраных спраў.

У ведамстве заявілі, што міліыянты нярэдка сутыкаюцца з агрэсіяй і прамымі пагрозамі падчас выездаў на паведамленні аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях і іншых здарэннях. Пры гэтым дадалі, што “прафілактычная работа дае адчувальныя вынікі, агульная колькасць падобных крымінальных дзеянняў значна скарацілася”.

Таксама ў МУС заявілі пра выпадкі правакацый, распаўсюду лжывай інфармацыі і спробах ціску на міліцыянтаў у інтэрнэце. У ведамстве прыгразілі, што такія “дзеянні не застануцца беспакаранымі”.

Дарэчы, за “супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі” пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Еўрарадыё