Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі.

За год абласнымі камісіямі было разгледжана 470 рэсурсаў і друкаваных выданняў: у 456 выяўлены прыкметы «экстрэмізму», а ў 4 – рэабілітацыі нацызму.

Таксама паведамляецца, што ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх выданняў у 2025 годзе ўнесена 171 друкаванае выданне, у 140 з іх знайшліся прыкметы распальвання рэлігійнай варожасці.