фота ілюстрацыйнае

Міністэрства інфармацыі хоча ведаць, што вы глядзіце па тэлебачанні.

З 1 сакавіка па 30 красавіка па кватэрах жыхароў Беларусі пройдуць інтэрв’юеры, каб даведацца, як і што тыя глядзяць па тэлевізары.

Апытанне праводзіць кампанія «МедыяВымяральнік» з Міністэрствам інфармацыі. Яны хочуць сабраць звесткі пра любімыя тэлеканалы, праграмы — кантэнт, якому аддаецца перавага.

Супрацоўнікі кампаніі абавязаны мець пры сабе пашпарт; пасведчанне; фірмовую камізэльку.

МАРГ абяцае, што вашы адказы могуць рэальна паўплываць на тэлевізійны кантэнт у краіне. А таксама, што ўсе адказы будуць выключна канфідэнцыяльнымі. А вось у гэта паверыць найбольш цяжка.